Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыётэлегра́ф

(ад радыё- + тэлеграф)

бесправадны тэлеграф, які перадае паведамленні кодам (напр. азбукай Морзе) пры дапамозе радыёхваляў.

радыётэлеграфі́я

(ад радыё- + тэлеграфія)

перадача і прыём па радыё паведамленняў з дапамогай тэлеграфнага кода.

радыётэлеметры́я

(ад радыё- + тэлеметрыя)

навука пра спосабы вывучэння на адлегласці з дапамогай радыёсігналаў стану чалавека, уласцівасцей верхніх слаёў атмасферы, касмічнай прасторы і інш.

радыётэлемеха́ніка

(ад радыё- + тэлемеханіка)

галіна тэлемеханікі, якая займаецца пытаннямі кантролю, вымярэння і кіравання аб’ектамі на адлегласці з дапамогай радыёхваляў.

радыётэлеско́п

(ад радыё- + тэлескоп)

астранамічная прылада для рэгістрацыі і даследавання радыёвыпрамянення касмічных аб’ектаў.

радыётэлета́йп

(ад радыё- + тэлетайп)

літарадрукавальны апарат (тэлетайп) з радыёсувяззю.

радыётэлефані́я

(ад радыё- + тэлефанія)

перадача і прыём па радыётэлефоне мовы, музыкі і інш.

радыётэлефо́н

(ад радыё- + тэлефон)

сукупнасць перадавальнай і прыёмнай апаратуры для тэлефоннай сувязі па радыё.

радыётэ́хніка

(ад радыё- + тэхніка)

1) навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты;

2) галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі практычнага прымянення радыёапаратуры ў сістэме радыёсувязі, тэлебачання, радыёлакацыі, радыётэлемеханікі і інш.

радыёфані́я

(ад радыё- + -фанія)

галіна радыёмоўнай радыёвяшчальнай тэхнікі, якая займаецца пытаннямі якасці музычных перадач.