радыёру́пар
(ад радыё- + рупар)
рэпрадуктар у выглядзе рупара.
радыёру́пар
(ад радыё- + рупар)
рэпрадуктар у выглядзе рупара.
радыёрэле́
(ад радыё- + рэле)
аўтаматычная лінія сувязі для перадачы радыёсігналаў звышвысокай частаты на вялікую адлегласць праз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый.
радыёрэле́йны
(ад радыёрэле)
звязаны з перадачай радыёсігналаў праз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый.
радыёрэпарта́ж
(ад радыё- + рэпартаж)
перадача па радыё непасрэдна з месца дзеяння.
радыёрэпарцёр
(ад радыё- + рэпарцёр)
рэпарцёр, які працуе на радыё.
радыёрэпраду́ктар
(ад радыё- + рэпрадуктар)
тое, што і рэпрадуктар.
радыёсекста́нт
(ад радыё- + секстант)
навігацыйны прыбор, пры дапамозе якога ў любое надвор’е вызначаюць напрамак на Сонца па яго выпрамяненню ў галіне радыёхваляў.
радыёсігна́л
(ад радыё- + сігнал)
1) сігнал, перададзены па радыё;
2) радыёхвалі.
радыёсістэ́ма
(ад радыё- + сістэма)
комплекс радыёэлектроннага абсталявання, прызначаны для выканання пэўнай задачы.
радыёспекта́кль
(ад радыё- + спектакль)
спектакль, які перадаецца па радыё.