Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ізаэнзі́мы

(ад іза- + энзімы)

тое, што і ізаферменты.

ізаэнтрапі́чны

(ад іза- + энтрапія)

звязаны з нязменнасцю энтрапіі;

і. працэс — змена стану фізічнай сістэмы, калі не змяняецца яе энтрапія.

ізі́дыя

(н.-лац. isidium, ад гр. Isis = імя багіні ўрадлівасці, вады і ветру ў старажытнаегіпецкай міфалогіі)

орган вегетатыўнага размнажэння некаторых лішайнікаў у выглядзе вырасту на паверхні слаявішча лішайніку.

ізо́калан

(гр. isokolon, ад isos = аднолькавы + kolon = іголка)

стылістычная фігура, пры якой у двух або некалькіх адрэзках мовы члены сказаў размешчаны ў аднолькавым парадку, поўны паралелізм 4.

ізумру́д

(тур. zümrüd < перс. zumurrud, ад гр. smaragdos = смарагд)

мінерал, разнавіднасць берылу, каштоўны празрысты камень ярка-зялёнага колеру; выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе.

ізю́м

(тур. üzüm)

тое, што і разынкі.