Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электронагра́фія

(ад электрон- + -графія)

метад даследавання будовы рэчыва, заснаваны на дыфракцыі электронаў, якія пранізваюць рэчыва.

электро́ніка

(ад электрон)

раздзел фізікі, які вывучае электронныя працэсы ў вакууме, газах, цвёрдых целах; галіна тэхнікі, якая займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і выкарыстаннем электронных прыбораў.

электро́н-вольт

(ад электрон- + вольт)

адзінка энергіі ў атамнай і ядзернай фізіцы, роўная энергіі, якую набывае электрон, праходзячы розніцу патэнцыялаў у 1 вольт.

эле́ктрум

(лац. electrum, ад гр. elektron = янтар)

мінерал класа самародных металаў, прыродны цвёрды раствор золата і серабра.

электрызава́ць

(фр. électriser, ад н.-лац. electricus = электрычны)

1) перадаваць якому-н. целу электрычны зарад;

2) перан даводзіць каго-н. да ўзбуджанага стану (напр. э. аўдыторыю).

электрыза́цыя

(ад фр. électriser = электрызаваць, ад н.-лац. electricus = электрычны)

1) перадача якому-н. целу электрычнага зараду;

2) лячэнне электрычным токам;

3) змена якасці, стану чаго-н электрычным токам (напр. э. він).

эле́ктрык

(н.-лац. electricus = электрычны)

спецыяліст у галіне электратэхнікі.

электры́к

(фр. électrique, ад н.-лац. electricus = электрычны)

блакітны колер з шэрым адценнем (напр. сапфір колеру э.).

эле́ктрыка

(н.-лац. electricus = электрычны, ад гр. elektron = янтар)

разм. электрычнасць; электрычнае асветленне.

электры́на

[ад элек(трон) + (ней)трына]

гіпатэтычная элементарная часціца з электрычным зарадам, што роўны зараду электрона, і нулявой масай спакою.