Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрафта́льмія

(ад электра- + -афтальмія)

запаленне вочнага яблыка, выкліканае вельмі яркім штучным святлом, напр. у час павольных кіназдымак і электразваркі.

электрахі́мія

(ад электра- + хімія)

раздзел фізічнай хіміі, які вывучае сувязь паміж электрычнымі і хімічнымі працэсамі.

электрашо́к

(ад электра- + шок)

метад лячэння псіхічных расстройстваў шляхам раздражнення мозгу дазіраванымі разрадамі электрычнага току.

электраэнерге́тыка

(ад электра- + энергетыка)

галіна энергетыкі, якая ахоплівае генерацыю, перадаванне і выкарыстанне электрычнай энергіі.

электраэне́ргія

(ад электра + энергія)

энергія электрычнага току.

электраэнцэфалагра́ма

(ад электра- + энцэфалаграма)

графічнае адлюстраванне біятокаў галаўнога мозгу, зробленае электраэнцэфалографам.

электраэнцэфалагра́фія

(ад электра- + энцэфалаграфія)

метад даследавання дзейнасці галаўнога мозгу, які грунтуецца на графічным запісе электрычных патэнцыялаў мозгу, што ўзнікаюць у нервовых клетках у працэсе іх жыццядзейнасці.

электраэнцэфало́граф

(ад электра- + энцэфалограф)

прыбор для запісу электрычных патэнцыялаў мозгу, якія ўзнікаюць у нервовых клетках у працэсе іх жыццядзейнасці.

электраэро́зія

(ад электра- + эрозія)

разбурэнне правадніка пад дзеяннем электрычных токаў.

электро́бус

[ад электра- + лац. (omni)bus = для ўсіх]

аўтобус, рухавік якога жывіцца электрычным токам ад акумулятарных батарэй.