радыёсігна́л
(ад радыё- + сігнал)
1) сігнал, перададзены па радыё;
2) радыёхвалі.
радыёсігна́л
(ад радыё- + сігнал)
1) сігнал, перададзены па радыё;
2) радыёхвалі.
радыёсістэ́ма
(ад радыё- + сістэма)
комплекс радыёэлектроннага абсталявання, прызначаны для выканання пэўнай задачы.
радыёспекта́кль
(ад радыё- + спектакль)
спектакль, які перадаецца па радыё.
радыёспе́ктр
(ад радыё- + спектр)
спектр выпрамянення і паглынання радыёхваляў пэўнай даўжыні.
радыёспектраскапі́я
(ад радыё- + спектраскапія)
метады даследавання будовы рэчыва, фізічных і хімічных працэсаў у ім, заснаваныя на рэзанансным паглынанні радыёхваляў.
радыёспо́рт
(ад радыё- + спорт)
тэхнічны від спорту, які ўключае розныя спаборніцтвы з выкарыстаннем радыёапаратуры.
радыёста́нцыя
(ад радыё- + станцыя)
комплекс прылад для перадачы і прыёму інфармацыі з дапамогай радыёхваляў.
радыёсту́дыя
(ад радыё- + студыя)
спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядзецца радыёвяшчанне.
радыётрансля́цыя
(ад радыё- + трансляцыя)
перадача радыёпраграм з дапамогай правадной лініі сувязі.
радыётэлегра́ма
(ад радыё- + тэлеграма)
тое, што і радыёграма.