Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прамо́цыя

(лац. promotio = прасоўванне)

прысуджэнне больш высокай вучонай ступені або ганаровага звання.

прамульга́цыя

(лац. promulgatio = публічнае аб’яўленне)

афіцыйная публікацыя, абнародаванне якога-н. дзяржаўнага акта, закона.

пра́на

(санскр. prana = дыханне)

правільнае дыханне як асноўная канцэпцыя ранняй індыйскай філасофіі; паводле канцэпцыі дыханне з’яўляецца прынцыпам жыццёвасці і «апошнім подыхам» вечнасці; ёга робіць упор на кантроль за пранай, каб дыханне не парушала медытацыю і мела лячэбнае ўздзеянне.

прана́тары

(ад лац. pronatus = нахілены ўперад)

анат. мышцы, якія паварочваюць канечнасці ўнутр.

прана́цыя

(ад лац. pronatus = нахілены ўперад)

1) анат. рух перадплечча і кісці рукі, пры якім далонь паварочваецца назад і ўніз, а вялікі палец да сярэдняй плоскасці цела (параўн. супінацыя 1);

2) пазіцыя ў фехтаванні, калі ўзброеная рука павернута далонню ўніз (параўн. супінацыя 2).

пра́нгас

(н.-лац. prangos)

травяністая расліна сям. парасонавых з жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і, Зах., Сярэд. і Цэнтр. Азіі.

пране́фрас

(ад гр. pro = перад + nephros = нырка)

пераднырка.

прано́нс

(фр. prononcer = вымаўляць)

вымаўленне з асаблівасцямі гукавой сістэмы французскай мовы.

прапага́нда

(лац. propaganda = тое, што трэба распаўсюджваць)

распаўсюджванне ідэй, поглядаў, ведаў шляхам пастаяннага растлумачэння іх шырокім масам, а таксама ідэйнае ўздзейнічанне на шырокія масы.

прапагандава́ць

(лац. propagare = пашыраць, распаўсюджваць)

займацца прапагандай чаго-н.