Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінетабла́ст

(ад гр. kinetos = рухомы + -бласты)

арганоід, размешчаны ля асновы жгуціка або раснічкі.

кінетадэ́смы

(ад гр. kinetos = рухомы + desmos = звязка, сувязь)

вельмі тонкія фібрылы, якія бяруць пачатак ад базальнага цельца і выконваюць у прасцейшых апорную функцыю.

кінетакардыягра́фія

(ад гр. kinetos = рухомы + кардыяграфія)

метад электрычнай рэгістрацыі нізкачастотных ваганняў грудной сценкі, абумоўленых скарачэннямі сэрца.

кінетаско́п

(ад гр. kinetos = рухомы + -скогі)

апарат для разглядання фотаздымкаў, якія хутка змяняюцца і ствараецца ўражанне, што зняты аб’ект рухаецца; адзін з папярэднікаў кінематографа.

кінетасо́ма

(ад гр. kinetos = рухомы + сома)

асобае ўтварэнне ў плазме клеткі, ад якога ў прасцейшых адыходзіць жгуцік або раснічка.

кінетаста́тыка

(ад гр. kinetos = рухомы + статыка)

раздзел механікі, у якім разглядаюць спосабы рашэння дынамічных задач пры дапамозе аналітычных або графічных метадаў статыкі.

кінетатэрапі́я

(ад гр. kinetos = рухомы + тэрапія)

лячэнне фізічнымі практыкаваннямі, масажам і пры дапамозе спецыяльных апаратаў і прыстасаванняў.

кінеты́зм

(ад гр. kinetikos = рухомы)

мастацтва, якое стварае складаныя рухомыя канструкцыі, дзе спалучаюцца і выкарыстоўваюцца ўласцівасці і якасці архітэктуры, скульптуры, жывапісу, часам кіно, а таксама гук і пераменнае святло.

кіне́тыка

(гр. kinetikos = рухальны)

раздзел тэарэтычнай механікі, які ўключае дынаміку і статыку.

кінеты́чны

(гр. kinetikos)

1) які мае адносіны да кінетыкі;

2) звязаны з рухам;

к-ая энергія — энергія цела, якое рухаецца, энергія механічнага руху.