Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

энтыло́ма

(н.-лац. entyloma)

базідыяльны грыб сям. тылецыевых, які развіваецца на раслінах сям. злакавых, складанакветных, казяльцовых, парасонавых.

энтыме́ма

(гр. enthymema)

няпоўнасцю (скарочана) прыведзены аргумент (меркаванне, вывад, доказ і г.д.), адсутныя часткі якога падразумяваюцца як відавочныя.

энтэле́хія

(гр. entelecheia = здзяйсненне)

паняцце філасофіі Арыстоцеля, якое абазначае ажыццяўленне якой-н. магчымасці быцця, а таксама рухаючы фактар гэтага ажыццяўлення.

энтэло́дан

(ад гр. enteles = закончаны + odus, odontos = зуб)

вялікая свінападобная жывёла палеагенавага перыяду, якая жыла ў Паўн. паўшар’і і мела найбольш поўны (закончаны) зубны рад для млекакормячых.

энтэра-

(гр. enteron = кішка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая ўказвае на сувязь з кішэчнікам.

энтэрабактэ́рыі

(ад энтэра + бактэрыі)

сямейства палачкападобных бактэрый; жывуць пераважна ў кішэчным тракце чалавека і жывёл, вадзе і глебе.

энтэрабіёз

(ад энтэра- + -біёз)

глісная хвароба чалавека, якая выклікаецца паразітаваннем дробных белых чарвей (вастрыц) і характарызуецца скурным зудам у вобласці задняга праходу.

энтэраві́русы

(ад энтэра- + вірусы)

род вірусаў сям. пікарнавірусаў, кішэчныя вірусы жывёл і чалавека.

энтэракалі́т

(ад энтэра- + каліт)

агульнае паражэнне тонкага і тоўстага кішэчніка.

энтэракіна́за

(ад энтэра- + кіназа)

фермент кішэчнага соку, які ператварае неактыўнае рэчыва, што выпрацоўваецца падстраўнікавай залозай, у трыпсін.