Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электратэрапі́я

(ад электра- + тэрапія)

выкарыстанне электрычнага току, электрычных і магнітных палёў для лячэння; электралячэнне.

электратэрмі́я

(ад электра + -тэрмія)

галіна электратэхнікі, якая вывучае выкарыстанне электраэнергіі для награвання і расплаўлення розных матэрыялаў.

электратэ́хніка

(ад электра- + тэхніка)

галіна навукі і тэхнікі, звязаная з выкарыстаннем электраэнергіі для практычных мэт.

электрафа́кс

(ад электра- + лац. fax = святло, полымя)

электрафатаграфічны спосаб капіравання і друку, пры якім праяўленае адлюстраванне замацоўваецца непасрэдна на фотапаўправадніковым слоі, нанесеным на паперу, цынк і інш.

электрафарэ́з

(ад электра- + гр. phoros = які нясе)

1) перамяшчэнне зараджаных калоідных часцінак пад уздзеяннем знешняга электрычнага поля; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці, фізіятэрапіі (параўн. анафарэз, катафарэз);

2) тое, што і іонтафарэз.

электрафатагра́фія

(ад электра- + фатаграфія)

спосаб фатаграфічнага ўзнаўлення адлюстраванняў, заснаваны на ператварэнні прамянёвай энергіі ў электрычную.

электрафізіяло́гія

(ад электра- + фізіялогія)

раздзел фізіялогіі, які вывучае электрычныя з’явы, што адбываюцца ў жывым арганізме.

электрафі́льтр

(ад электра + фільтр)

апарат для ачысткі газаў ад пылу і іншых цвёрдых прымесей пры дапамозе электрычнасці.

электрафо́н

(ад электра- + -фон)

устройства для ўзнаўлення гуку, запісанага на грампласцінках.

электрафо́р

(ад электра- + -фор)

прасцейшы электрастатычны прыбор для атрымання электрычных зарадаў шляхам індукцыі.