Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыёпілю́ля

(ад радыё- + пілюля)

мініяцюрны радыёперадатчык, які праглынуты чалавекам або жывёлай дазваляе рэгістраваць метадам біятэлеметрыі розныя праяўленні дзейнасці страўнікава-кішэчнага страўнікава-кішачнага тракту.

радыёпражэ́ктар

(ад радыё- + пражэктар)

спалучэнне радыёлакатара з пражэктарам.

радыёру́бка

(ад радыё- + рубка)

спецыяльнае памяшканне на судне, у якім размяшчаецца апаратура дальняй радыёсувязі.

радыёру́пар

(ад радыё- + рупар)

рэпрадуктар у выглядзе рупара.

радыёрэле́

(ад радыё- + рэле)

аўтаматычная лінія сувязі для перадачы радыёсігналаў звышвысокай частаты на вялікую адлегласць праз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый.

радыёрэле́йны

(ад радыёрэле)

звязаны з перадачай радыёсігналаў праз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый.

радыёрэпарта́ж

(ад радыё- + рэпартаж)

перадача па радыё непасрэдна з месца дзеяння.

радыёрэпарцёр

(ад радыё- + рэпарцёр)

рэпарцёр, які працуе на радыё.

радыёрэпраду́ктар

(ад радыё- + рэпрадуктар)

тое, што і рэпрадуктар.

радыёсекста́нт

(ад радыё- + секстант)

навігацыйны прыбор, пры дапамозе якога ў любое надвор’е вызначаюць напрамак на Сонца па яго выпрамяненню ў галіне радыёхваляў.