Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прало́г

(лац. prologus, ад гр. prologos)

1) уступная частка літаратурнага або музычнага твора;

2) перан. уступ, пачатак чаго-н.

пралю́вій

(лац. proluvium = змыванне)

геал. наносы, якія ўтвараюцца горнымі патокамі ў час моцных ліўняў.

прамарфало́гія

(ад лац. pro = замест + марфалогія)

раздзел марфалогіі, які вывучае агульны план будовы жывёлы, яе сіметрыю і размяшчэнне асобных частак.

прамена́д

(фр. promenade)

уст. 1) прагулянка;

2) месца для гуляння.

праме́са

(фр. promesse, ад лац. promissio = абяцанне)

дакумент, згодна з якім уладальнік аблігацыі або латарэйнага білета, калі на іх выпадае выйгрыш, абавязваецца ўступіць іх за пэўную плату іншай асобе.

праметафа́за

(ад лац. proto = перад + метафаза)

другая стадыя непрамога дзялення, або мітозу.

праме́тый

(н.-лац. promethium, ад гр. Prometheus = імя тытана ў старажытнагрэчаскай міфалогіі, які выкраў у багоў агонь)

радыеактыўны хімічны элемент, які належыць да лантаноідаў.

прамі́ле

(лац. pro mille = на тысячу)

тысячная частка ліку.

праміскуітэ́т

(ад лац. promiscuus = змешаны, агульны)

стадыя нічым не абмежаваных палавых адносін у першабытным грамадстве, якая папярэднічала ўстанаўленню норм шлюбу і сям’і.

прамо́тары

(ад лац. promovere = прасоўваць)

тое, што і актыватары.