Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вінегрэ́т

(фр. vinaigrette = падліва з воцатам)

1) халодная страва з дробна нарэзанай агародніны, запраўленая воцатам, алеем і іншымі прыправамі;

2) перан. сумесь розных паняццяў.

віне́я

(лац. vinea)

асаднае збудаванне на катках са сценамі і страхой з дошак, пакрытых шкурамі, якое выкарыстоўвалася ў старажытнарымскай арміі.

віні́л

(ням. Vinyl, ад лац. vinum = віно + гр. hyle = аснова)

аднавалентны радыкал этылену.

вінілацэта́т

(ад вініл + ацэтат)

арганічнае злучэнне, вінілавы эфір воцатнай кіслаты, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца ў вытворчасці пластмас, лакаў, клеяў.

вінілацэтыле́н

(ад вініл + ацэтылен)

арганічнае злучэнне, ненасычаны вуглевадарод, газ, які лёгка ператвараецца ў бясколерную вадкасць; выкарыстоўваецца пры вырабе сінтэтычных каўчукоў, лакаў.

вінілбензо́л

(ад вініл + бензол)

тое, што і стырол.

вінілі́н

(ад вініл)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры фурункулах, карбункулах, апёках, запаленнях.

вінілхлары́д

(ад вініл + хларыд)

арганічнае злучэнне, бясколерны газ са слабым пахам хлараформу, выкарыстоўваецца пры вырабе сінтэтычных смол.

вініпла́ст

[ад віні(л) + пласт]

тэрмапластычны матэрыял, аснову якога складае полівінілхларыд; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці, у будаўніцтве.

вініпо́р

[ад віні(л) + -пор]

пластмаса на аснове полістыролу.