Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрафатагра́фія

(ад электра- + фатаграфія)

спосаб фатаграфічнага ўзнаўлення адлюстраванняў, заснаваны на ператварэнні прамянёвай энергіі ў электрычную.

электрафізіяло́гія

(ад электра- + фізіялогія)

раздзел фізіялогіі, які вывучае электрычныя з’явы, што адбываюцца ў жывым арганізме.

электрафі́льтр

(ад электра + фільтр)

апарат для ачысткі газаў ад пылу і іншых цвёрдых прымесей пры дапамозе электрычнасці.

электрафо́н

(ад электра- + -фон)

устройства для ўзнаўлення гуку, запісанага на грампласцінках.

электрафо́р

(ад электра- + -фор)

прасцейшы электрастатычны прыбор для атрымання электрычных зарадаў шляхам індукцыі.

электрафта́льмія

(ад электра- + -афтальмія)

запаленне вочнага яблыка, выкліканае вельмі яркім штучным святлом, напр. у час павольных кіназдымак і электразваркі.

электрахі́мія

(ад электра- + хімія)

раздзел фізічнай хіміі, які вывучае сувязь паміж электрычнымі і хімічнымі працэсамі.

электрашо́к

(ад электра- + шок)

метад лячэння псіхічных расстройстваў шляхам раздражнення мозгу дазіраванымі разрадамі электрычнага току.

электраэнерге́тыка

(ад электра- + энергетыка)

галіна энергетыкі, якая ахоплівае генерацыю, перадаванне і выкарыстанне электрычнай энергіі.

электраэне́ргія

(ад электра + энергія)

энергія электрычнага току.