Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрата́ксіс

(ад электра + таксісы)

рух мікраарганізмаў, іх клетак і арганоідаў пад уздзеяннем электрычнага току; адна з форм — гальванатаксіс.

электрата́ль

(ад электра- + таль)

тое, што і тэльфер.

электрато́н

(ад электра- + гр. tonos = напружанне)

стан узбуджанасці нервовай тканкі цела ў месцы дотыку электродаў у час прапускання пастаяннага току.

электратра́л

(ад электра- + трал)

электрычнае ўстройства, якое выкарыстоўваецца пры прамысловай лоўлі рыбы.

электратра́нспарт

(ад электра- + транспарт)

транспарт, які працуе на электрацязе.

электратрапі́зм

(ад электра- + гр. tropos = паварот)

роставыя рухі органаў раслін (сцябла, лісцяў і інш.), абумоўленыя ўздзеяннем электрычнасці.

электратра́ўма

(ад электра + траўма)

траўма ад электрычнага току ад нязначных болевых адчуванняў да абвуглівання тканак і смерці.

электраты́нта

(ад электра + іт. tinta = колер, каларыт)

разнавіднасць гравюрнага друку, які грунтуецца на выкарыстанні электрычнага току для траўлення пласцінак.

электратыпі́я

(ад электра- + -тыпія)

тое, што і гальванапластыка.

электратэ́льфер

(ад электра- + тэльфер)

механізм для ўнутрыцэхавага транспартавання грузаў падвешанай манарэйкай пры дапамозе электраэнергіі.