Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пралангава́ць

(лац. prolongare = падаўжаць)

працягваць тэрмін дагавора, умовы, вэксаля.

праланга́цыя

(фр. prolongation, ад лац. prolongare = прадаўжаць)

прадаўжэнне тэрміну дагавора, умовы, вэксаля.

прала́пс

(лац. prolapsus = які выпадае)

выпаданне ўнутранага органа, напр. прамой кішкі.

пралегаме́ны

(гр. prolegomena = уводзіны)

уводзіны ў вывучэнне, уступныя тлумачэнні, прэамбула.

пралетарыза́цыя

(ад пралетарый)

разарэнне і збядненне дробных таваравытворцаў (сялян, саматужнікаў) і ператварэнне іх у пралетарыяў.

пралета́рый

(лац. proletarius)

прадстаўнік пралетарыяту.

пралетарыя́т

(ням. Proletariat, ад лац. proletarius = незаможны грамадзянін)

клас наёмных рабочых у капіталістычным грамадстве, пазбаўленых сродкаў вытворчасці.

пралі́н

(ад лац. proles = нашчадкі)

амінакіслата, якая ўваходзіць у склад амаль усіх бялкоў і некаторых іншых фізіялагічна важных рэчываў.

праліфера́цыя

(ад лац. proles = нашчадкі + ferre = несці)

1) разрастанне тканкі жывёльнага або расліннага арганізма шляхам новаўтварэння клетак;

2) тое, што і праліфікацыя.

праліфіка́цыя

(ад лац. proles = нашчадкі + -фікацыя)

развіццё органа расліны з іншага органа, які закончыў свой рост і далей не развіваецца.