Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біпаля́рны

(ад бі- + палярны)

двухполюсны;

б-ыя каардынаты — лікі, якія вызначаюць становішча пункта адносна двух выбраных пунктаў, што называюцца полюсамі.

біпатры́ды

(ад бі- + гр. patris, -idos = бацькаўшчына)

асобы, якія адначасова маюць грамадзянства дзвюх або больш дзяржаў.

біпедалі́зм

(ад бі- + лац. pes, pedis = нага)

двухногі спосаб перамяшчэння, характэрны для чалавека, птушак і некаторых жывёл.

біпіна́рыя

(ад бі- + лац. pinna = пяро, плаўнік)

двухбакова-сіметрычная лічынка марскіх зорак.

біпла́н

(фр. biplan, ад лац. bis = двойчы + planum = плоскасць)

самалёт з дзвюма плоскасцямі крылаў, размешчанымі паралельна адна над другой па абодва бакі фюзеляжа (параўн. манаплан, трыплан).

біпры́зма

(ад бі- + прызма)

прызма, склееная з дзвюх прызмаў іх асновамі.

бі́ржа

(рус. биржа, ад ням. Börse)

установа, дзе заключаюцца фінансавыя і гандлёвыя здзелкі;

фондавая б. — рынак каштоўных папер;

валютная б. — установа, дзе ажыццяўляецца купля-продаж валюты;

б. працы — пасрэдніцкая ўстанова па найму рабочых.

біруза́

(рус. бирюза, ад цюрк. piruzä < перс. pirōzä)

каштоўны камень блакітнага або зеленаватага колеру.

біс

(фр. bis, ад лац. bis = двойчы)

выгук, якім просяць артыста паўтарыць толькі што выкананы ім нумар праграмы.

бісегмента́цыя

(ад бі- + сегментацыя)

двухбаковая сегментацыя цела арганізма.