Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

ábebben vi (s) спада́ць (аб вадзе); сціха́ць, змянша́цца

Ábebben n -s спад;

~ der Konjunktúr паго́ршанне [спад] кан’юнкту́ры

abecélich [-tse-]

1. a алфаві́тны

2. adv у алфаві́тным пара́дку

Ábend m -s, -e

1) ве́чар;

gégen ~ пад ве́чар, надвячо́ркам;

zu ~ éssen* вячэ́раць

2) вечары́на

3)

der Héilige ~ рэл. куцця́, ве́чар напярэ́дадні Каля́даў;

◊

es ist noch nicht áller Táge ~ пажывём – паба́чым

Ábendblatt n -(e)s, -blätter вячэ́рняя газе́та

Ábendbrot n -(e)s вячэ́ра

Ábenddämmerung f -, -en вячэ́рні змро́к, суто́нне

ábendelang adv цэ́лымі вечара́мі

Ábendessen n -s, - вячэ́ра

Ábendhochschule f -, -n вячэ́рняя вышэ́йшая навуча́льная ўстано́ва