Абве́стка ’аб’ява’ (БРС). Наватвор пачатку XX ст. (гл. Гіст. лекс., 255), частковая калька з польск. obwieszczenie (там жа, 256), абвясціць да весць, ведаць (гл.).
Абвіхну́цца ’памыліцца’ (Нас., Бяльк.), абвіхнуць ’ашукаць’ (Нас., Бяльк.). Гл. віхаць.
Абво́рак ’абворанае месца’ (КСТ) да абворваць (гл.).
Абво́рваць да араць (гл.).
Абвурга́ніваць ’абыгрываць’, абвурганівацца ’прайграваць’ (Нас.). Няясна. Ці існуе сувязь з варган, ст.-рус. оръганъ, польск. organy, чэш. varhany ’прымітыўны музыкальны інструмент’, гл. Шварц, AfslPh, 40, 290, напрамак запазычання лац. > ням.-бав. > чэш. > ст.-рус. Параўн. пач. v‑ у бел., укр. і літ. адпаведніках. Або да варганіць (гл.).
Абвяржэ́нне (БРС). Частковая калька з рус. опровержение. Уведзена М. Байковым (Гіст. мовы, 2, 217; Гіст. лекс., 282; Баханькоў, Зб. Баркоўскаму, 48).