Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Абнагаце́ць ’абяднець, агаліцца’ (Гарэц., Др.-Падб.) < нагата (гл.). Параўн. ст.-рус. соромити і серб.-харв. срамо̀тити (< прасл. sormota ’сарамата’).

Абна́дзіцца ’прызвычаіцца да нечага павабнага’ (КЭС). Гл. надзіць.

Абнацу́рыць ’абазначыць, адзначыць’, абнацурэнне (Шпіл.) да цур, чур.

Абначы́цца ’заначаваць выпадкова’ (Юрч. Сін.), абначэць ’тс’ (Хрэст. дыял., 27, віц.) да ноч (гл.).

Абнясла́віць (БРС, КТС). Параўн. няслава ’дурная слава’ да слава (гл.).