Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ас лётчык вышэйшага класа; у апошні час наогул спецыяліст вышэйшага класа’. З рус. ас (Крукоўскі, Уплыў, 82), дзе з 1910 (Успенскі, ЯиМ, 6–7, 198) з франц. as, якое ў значэнні ’добры салдат, лепшы спартсмен’ фіксуецца з XX ст.; лац. assiṡ няяснага паходжання абазначала адзінку вагі грашовую адзінку, у французскай з XII ст. азначала грашовую адзінку, адзінку на касцях, а потым на картах (на выкарыстанне ас як картачнага тэрміна ў беларускай мове ўказваў Карскі Чарнышову, Избр. тр., 2, 444), адкуль і перайшло ў спартыўнае і вайсковае арго.

Аса́ (БРС), асва (Гарэц., Нас., Др.-Падб., Яруш., Мядзв., Касп., Жд., Янк. БФ), асі́ны (БРС, Яруш.), асвінае (Жд.), асаед‑асвейнік (Інстр. II). Рус., укр., балг. оса, польск., славац., чэш. дыял., славен. osa, серб.-харв. о̀са, чэш. vosa, в.-луж. wosa, палаб. vȧsă. Ст.-рус., ст.-бел. оса, рус. дыял. осва ’тс’. Літ. vapsà, vapsvà, лат. wapsene, прус. wobse, ням. Wespe, лац. vespa (з метатэзай). Словы ўзыходзяць да і.-е. *u̯obhsā ’тс’, якое лічаць роднасным з коранем *u̯ebh‑ ’ткаць’. На агульнаславянскі характар беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 144. Для этымалогіі гл. Фасмер, 3, 156; Траўтман, 342; Покарны, 117 а. Пачатковае v страчана ў сувязі з разуменнем яго як прыстаўнога ці па аналогіі з *ostr‑; выпадзенне ‑p‑ (Аткупшчыкоў, Из истории, 63) адносна ранняе, але так ці іначай звязана з тэндэнцыяй узыходзячай гучнасці. Беларускія, рускія і літоўскія формы з канчатковым ‑va старажытныя (Фрэнкель, 1196–1197), паводле Герца (Брян. гов., 1, 55), адлюстроўваюць стары суфікс; калі ўлічыць паралелі ўкр. мурашва, мушва, можна пагадзіцца з Атрэмбскім, 2, 89, у тым, што першапачаткова асва і пад. былі зборнымі назоўнікамі, параўн., аднак, вутва ’качка’ (КСТ).

Асаблі́вы. Рус. устар. особливый, укр. особливий, ст.-бел. особливый (Булахаў, Працы IM, 7, 151); Бярында прыводзіў особли́вый як тлумачэнне для особный. Польск. (з 1428) osobliwy, чэш., славац. устар. osoblivý, в.-луж. wosobliwy. Утворана з суф. ‑лів‑ ад праслав. (зафіксаванага ў стараславянскай) *osobь ’асобна’ (гл. асоба); гэты суфікс найбольш пашыраны ва ўсходнеславянскіх мовах, хаця сустракаецца і ва ўсіх славянскіх мовах; няма пераканаўчых падстаў сцвярджаць запазычанасць беларускай формы з польскай ці рускай або наадварот.

Асаве́ц1 ’асінавы лес’ (Прышч., Яшкін), асавок ’маладыя асіны на расчышчаным месцы, групкі дрэў сярод поля, каля дарогі’ (Жучкевіч, Топон., 108). Ад аса ’асіна’ (гл. асіна) праз прыметнік асобы ’асінавы’ з дапамогай суфіксаў ‑ец, ‑ок. Параўн. тапонім Асінец.

Асаве́ц2 ’ссунутая зямля па беразе, па касагоры’ (Яшкін), Грынблат (Весці АН БССР, 1965, 4) звязвае мясцовыя назвы тыпу Асавец і пад. з дзеясловам соваць (асоўвацца). Частка гэтых назваў звязваецца з аса ’асіна’, што датычыць іншых, то трэба ўлічыць яшчэ ўкр. осовн, осовня, осовна ’схіл гары, павернуты да сонца’ (Марусенка, Полесье, 239), якія, аднак, можна супаставіць з асоння ’тс’. Ст.-рус. осовьць азначае ’звычайная дарога’ (магчыма, але не абавязкова, па яру, па берагу, які асоўваецца, ці ўзгорку); балг. осое, серб.-харв. осој ’ценявы бок’, мак. осој ’вільготнае месца, дзе не грэе сонца’, славен. osoje, osovie ’ценявы бок, халадок’. Паўднёваславянскія словы адлюстроўваюць праслав. корань *soi̯‑, што захаваўся таксама ў выглядзе *sě‑ ў рус. сень, бел. засень. Так ці іначай наўрад ці тут можна выключыць шматразовыя народнаэтымалагічныя змены (параўн. укр. осоння пры сонце, сонечко), у тым ліку сувязі з сонцам, а потым з асоўваннем. Магчыма, што асавец першапачаткова азначала проста ’халадок’, а потым стала выкарыстоўвацца і як назва асінніку, і як назва дарогі, і як назва ценявога боку гары і наогул узгорка.

Асаве́ць. Гл. савець.

Асаві́к ’грыб падасінавік, Leccinum (Boletus) aurantiacum, Leccinum testaceo-scabrum = Boletus rufescens’. Ад аса ’асіна’ (гл. асіна) праз прыметнік асовы з дапамогай суф. ‑ік паводле месца, дзе расце.

Аса́да1 ’рама, аснова акна, воза, сельскагаспадарчых прылад; драўляная частка сякеры’, ’паліца каля акна’, матэрыял для рам’ (Янк. II). Укр. осада ’ложа ў ружжа’, ’аснова воза’, ’частка (аснова) млына’. Аддзеяслоўны назоўнік ад слова асадзіць ’змясціць нешта на месца’ (параўн. рус. у Даля асаживать токарные колодочки ’стаўляць іх у калодкі, ручкі’).

Аса́да2 ’аблога’, стар. ’сядзіба, пасяленне, умацаванае месца’ (Нас., Гарб.), дыял. насаджэнні вакол сядзібы, саду’ (Янк. II). Рус. осада (ваен.), укр. асада ’сядзіба’, ст.-рус. осада ’аблога; абарона ўмацаванага месца, пасяленне’. Польск. osada ’пасяленне, сядзіба, асада, калонія, група людзей’, чэш. osada ’пасяленне, калонія, група людзей’, славац. osada ’пасяленне, калонія’, в.-луж. wosada ’абшчына, калонія’. Паўночнаславянскае бязафікснае ўтварэнне ад дзеяслова асаджвацца ’сяліцца’, адкуль развіццё іншых значэнняў, у тым ліку ваеннага.

Аса́дка ’ручка для пяра’ (Гарэц., Др.-Падб., КТС). Утворана як памяншальнае з суфіксам ‑к‑ ад асада1 ’частка прылады, якая насаджваецца на іншую частку’ — у дадзеным выпадку асадка «асаджвалася» на пяро. Параўн. польск. obsadka ’тс’.

Асака́1 расліна Carex L.’ (БРС, Гарэц., Яруш.), осо́ка (Бесар.), палес. осока ’аер, Acorus Caramus’ (Бейл.), маг. сака́ ’Carex L.’ (Юрч., Гарэц.). Рус., укр. осока ’Carex’, польск. osoka ’Stratiotes aloides’ (балотная расліна, як і аер ці асака), ранейшы цытаваны прыклад (XIX ст.) у Дарашэўскага — з Мінскай губерні, таму, магчыма, польскае з беларускай. Няясна. Параўноўваюць з літ. ãšakà, лат. asaka ’рыбная костка’ (Мюленбах-Эндзелін, 1, 142; Фрэнкель, 18; Буга, Rinkt., 2, 295), а далей узводзяць да і.-е. кораня *ăkʼ‑ (гл. востры) (Міклашыч, 227). Міклашыч (290) звязваў і з коранем *sek‑ (гл. сячы), што вядзе да параўнанняў з ням. Säge ’піла’, англа.-сакс. secg ’асака, трыснёг’ (гл. Фасмер, 3, 163, і ўказ. там літаратуру). Магілёўская форма без а‑ можа тлумачыцца ці непасрэдна ад кораня sek‑, ці як вынік усячэння пачатковага а‑ (Зубаты, Studie, II, 2, 108, лічыў, што гэта а‑ ўспрымалася як прэфікс, але ў гэтым няма неабходнасці: а‑ магло ўспрымацца і як пратэтычнае).

Асака́2 ў выразе «асакою лезці (скакаць) у вочы» (з варыянтамі: ас(в)ою, сляпіцаю) ’назойліва прыставаць, невыносна дакучаць’ (Янк. БП, 396; Янк. БФ, 57). Магчыма, кантамінацыя слоў аса і асака, падмацаваная беларускімі экспрэсіўнымі ўтварэннямі на ‑ка.

Асалаве́ць. Гл. салавець.