Ась ’выгук водгуку’ (Касп.). Рус. ась, чэш. asi. Ась з часціцы а‑ і займенніка сь (се). Праабражэнскі, 1, 1; Фасмер, 1, 95; Трубачоў, Зб. Васіленку, 335. Параўн. асечка, аслі, ат.
Асьмі́на. Праслав. *osmina ад *osmь ’восем’ (гл. восем) з суфіксам *‑ina, які ўжываўся для ўтварэння назваў дробаў.