Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Аспада́р ’гаспадар’ (Шн.). Жураўскі (Праблемы філал., 43) і Булахаў (Працы IM, 2, 61) адзначалі старабеларускія варыянты господаръ, осподаръ, сподаръ; ст.-бел. осподаръ ужо ў грамаце 1386 г. Г‑ страчвалася фанетычна ў пачатку слова перад галосным (Карскі, 1, 371–372), магчыма, у выніку асэнсавання яго як пратэтычнага. Гл. гаспадар.

Аспа́ласць ’санлівасць, вяласць, неахайнасць’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.), аспала, аспалы (Нас.). Укр. оспалий, оспалість, польск. ospały, ospałość, чэш. ospalý, ospalost, славац. ospalý, ospalosť, паморск. u̯ospałi ’санлівы, вялы’, ’санлівасць, вяласць’. Ст.-бел. оспалый ’санлівы, вялы’ (з 1593 — Булыка, Запазыч., 231, дзе таксама: оспалость, оспальство, оспальца, оспале; параўн. Гіст. лекс., 96). Унутраная форма слова ясная: аспаласць і інш. утворана ад аспалы, якое ў сваю чаргу — дзеепрыметнік ад дзеяслова *аспаць. Паколькі, аднак, такі дзеяслоў у беларускай мове не фіксуецца, не без падстаў оспалый разглядаецца як паланізм. Але і ў польскай мове не зафіксаваны такі дзеяслоў. Між тым у старачэшскай ён быў вядомы (пач. XV ст.). Таму, магчыма, што крыніцай дзеепрыметніка для польскай была чэшская мова, адкуль слова магло трапіць у беларускую непасрэдна або праз польскае ці ўкраінскае пасрэдніцтва. Назоўнік утварыўся на беларускай глебе ці быў таксама запазычаны.

Аспе́кт. З рус. аспе́кт (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе з 1718 (Біржакава, 344) пачаткова ў астранамічным значэнні з лац. aspectus ’погляд’ непасрэдна ці праз французскую мову (Шанскі, 1, А, 159) або нямецкую.

А́спід ’змяя, злосны чалавек’ (БРС, Нас., Бяльк., Касп.), а́спида ’змяя, злосная жанчына’, аспіднік ’злосны мужчына’, аспідзёнак ’змяёныш’ (Нас.). Рус., укр. аспид ’тс’ (укр. ’змяя’ — аспід), серб.-харв. аспида ’тс’, балг. аспид(а) ’змяя’, ст.-бел. аспідъ ’тс’; ст.-рус., ст.-слав. аспида, аспидъ ’тс’. Беларускае слова працягвае старарускае, пашыраючы, як і іншыя ўсходнеславянскія мовы, яго значэнне; старарускае з стараславянскай (Шанскі, 1, А, 160), якое з ст.-грэч. ἀσπίς, ‑ιδος, н.-грэч. ἀσπίδα (Фасмер, 1, 93; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 33; Скок, 1, 66). На грэчаскае паходжанне старабеларускага ўказвалася ў Гіст. лекс., 122.

Аспіра́нт. З рус. аспирант (Крукоўскі, Уплыў, 78) у савецкі час; рускае слова ў другой палавіне XIX ст. з франц. aspirant непасрэдна (Шанскі, 1, А, 160) ці праз нямецкую (што лепш паясняе канчатковае ‑т), дзе з французскай у XVIII ст.

Аспіры́н ’ацэтылсаліцылавая кіслата’. З нямецкай праз рускую ці польскую (на захадзе Беларусі ў форме аспірына). У нямецкай з канца XIX ст. Гл. Шанскі, 1, А, 161.

Аспо́жка, аспажа́ свята, звязанае з асенняй сяўбой’ (Інстр. II, Сцяшк.), раней — ’ражаство Багародзіцы’. Ад госпожа, госпоженька (гл. у Нас. госпоженька ’барынька’, ’жонка свяшчэнніка’) і, відаць, *Госпожка ’Багародзіца’. Дасюль, як правільна тлумачыў Даль, 1, 27, 1, 386, назва свята, што па сугучнасці з формамі ад дзеяслова жацьдажынкі і г. д. пераносіцца і на іншыя асеннія святы. «Першая аспажа бывае ў серпні, другая — у верасні» (Сцяшк.). Пра страту пачатковага г‑ гл. аспадар.