Гаспада́р ’гаспадар, уладальнік, уласнік’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., МГ, Сл. паўн.-зах.). Слова прасл. паходжання; параўн. ст.-рус. господарь, укр. господа́рь, господа́р, польск. gospodarz, чэш. hospodář, балг. господа́р, серб.-харв. госпо̀дар, прасл. *gospodarь (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 7, 59). Трубачоў (раней Ваян, Gram. comp., IV, 317) выводзіць *gospodarь ад *gospoda ’дом, гаспадарства і г. д.’ (па паходжанню зборны назоўнік ад *gospodь; гл. Трубачоў, там жа, 58–62). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 446; Слаўскі, 1, 324–325.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)