Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Ва. Гл. у.

Вааружы́ць ’узброіць’ (КТС). З рус. вооружить.

Ваб ’вабенне птушак’ (Федар.); ’паляванне з рогам на дзічыну’ (КТС), ваба ’прынада, спакушэнне’ (БРС, Гарэц.). Прасл. утварэнне ад *vabiti, параўн. польск. wab ’прынада; вабік’, серб.-харв. ва̑б, ва́ба ’прынада, покліч’, славен. vab ’прынада’.

Ва́ба. Гл. ваб.

Вабга́ць ’уціснуць, умясціць’ (Касп.). Да бгаць. Словаўтварэнне можна тлумачыць, відаць, аналогіяй з вапхаць ’умясціць, уціснуць’. Параўн. рус. зах.-бранск. вабгать ’уціснуць, скласці’, укр. бгати ’складваць, упіхваць’.

*Ва́бенне, ва́бене ’вабік’ (Сцяшк. МГ). Да вабіць. Канкрэтнае значэнне прылады развілося, відаць, у дыялектнай мове.

Ва́бік 1 ’адкрытая скрыначка, якая ставіцца на дрэве для лоўлі пчол’ (Сцяшк. МГ, Мат. Гом., Мат. Гродз., З нар. сл.), вабык ’вулей з калоды ў лесе’ (Анох.). Да вабіць (гл.). Гл. таксама вабіла.

Ва́бік 2 свісток для прынаджвання дзікіх птушак’ (БРС, Інстр. II). Рус. вабик, польск. wabik. Да вабіць (гл.). Гл. таксама вабіла.

Ва́біла ’свісток для прынаджвання дзікіх птушак’ (КЭС, Інстр. II). Рус. вабило, в.-луж. wabidło ’вабік’, н.-луж. wabidło ’тс’, славац. vábidło ’прынада’, балг. ваби́ло ’сродак для вабення’, серб.-харв. ва́било. Прасл. утварэнне ад *vabiti.

Ва́більшчык (БРС). Да вабіць з фармантам ‑ільшчык (параўн. грабільшчык, падавальшчык) або да вабіла з фармантам ‑шчык (параўн. тачыльшчык). Гл. вабіць, вабіла.

Ва́біць 1 ’прынаджваць, прыцягваць, клікаць’ (БРС, Яруш., Гарэц.); ’свістаць для прынаджвання дзікіх птушак’ (Інстр. II); ’зводзіць, выклікаць’ (Гарэц.), вабіцца ’ісці на прынаду, спакушацца’ (Гарэц.). Рус. вабить, укр. вабити, польск. wabić, в.-луж. wabić, н.-луж. wabiś, чэш. vábiti, славац. vábiť, макед. ваби, балг. ва́бя, серб.-харв. ва́бити, славен. vabiti, ст.-слав. вабити. Прасл. *vabiti ’крычаць’. Згодна з адной версіяй (Развадоўскі, Wybór, 2, 157), праславянскае слова суадносіцца з гоц. wōpjan, ст.-ісл. оéра ’крычаць, лемантаваць’ і інш. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 61; Траўтман, 333–337; Скіт, 706; Покарны, 1109; Рудніцкі, 1, 287; Фасмер, 1, 263; БЕР, 1, 110; Махэк₂, 673; Скок, 3, 557. Згодна з іншай версіяй, праслав. *vabiti было непасрэдна звязана з назвай паляўнічай прылады (пасткі) і мела першапачаткова значэнне ’заманьваць птушку ў пастку’, адкуль пазней развілося значэнне ’прынаджваць птушку голасам’. Параўн. паралелі да *vabiti: ст.-інд. ubhnā́ti ’звязвае’, ст.-грэч. ὕφος ’сетка’, лац. lасеге ’вабіць’ і laquens ’сіло, пятля’, ст.-в.-ням. spanan ’вабіць’ і ст.-англ. spannan ’звязваць’ (Мартынаў, Лекс. взаим., 190–191).

Ва́біць 2 ’марнаваць час; забаўляць’, вабіцца ’затрымлівацца; забаўляцца, гуляць’, ваблены ’марудны’ (Яўс.). Узнікла ў выніку метатэзы: бавіць > вабіць, што пацвярджаецца поўным супадзеннем семантыкі абодвух дзеясловаў.