Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Анагды́сь, ана́дысь, анагдай, анодысь, анада́сь, ано́гды, анадо́е ’пазаўчора, гэтымі днямі’ (Яруш., Шпіл., Касп., Жд., Бяльк.). Гэтыя прыслоўі ўтвораны з займеннікавага элемента *он‑ (*оно‑) ’той’, каранёвага элемента ‑(г)д‑, які мае часавае значэнне, элемента канчатка, што цяпер успрымаецца (як, дарэчы, і ‑гд‑) як суфіксальны элемент (гл. Шуба, Прыслоўе, 60), часціцы -сь. Сюды ж паводле першых дзвюх частак адносіцца і анагдо́вень, анагдо́вінь ’тс’ (Касп.), але апошняя частка гэтых прыслоўяў няясная, магчыма, ад займенніка овъ.

Ана́гр. Ст.-бел. запазычанне з ст.-слав., у якой з грэч. ὄναγρος; з XI ст. сустракаецца ў формах онагръ и анагръ; Скарына тлумачыў: онагрилоси. Націск указвае на французскую крыніцу рускага слова > бел. (Крукоўскі, Уплыў, 87).

Ана́ліз. Новае запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 76; Курс суч., 163) ана́лиз, дзе з франц. ці лац. (на што ўказвае націск), у якіх з грэч. ἀνάλυσις (Фасмер, 1, 77; Шанскі 1, А, 99). Польск. дала б форму аналіза.

Анало́й, налоʼй царк.; фанетычна змененае ст.-рус. аналогии (Сразн., 1, 22) ’пюпітр’ з грэч. ἀνάλόγι(ον) (аб чым Фасмер, ИОРЯС, 12, 2, 220; Фасмер, 1, 77; Ісачанка, ZfSl, 2, 504, у сувязі з формай налой у Герберштейна (1526) пацвярджае этымалогію Фасмера). Слова ў народнай мове перажыло пэўныя семантычныя змены (ад выключна царкоўнай прылады да століка для кніг, нот у хаце, ад століка да ўзвышэння; параўн. Даль, 2, 435; Нас. налоецъ).

Анана́с. Новае запазычанне з рус., дзе праз ням. ці франц., праз партуг. з тупі (Бразілія) anana (Крукоўскі, Уплыў 88; Фасмер, 1, 77; Шанскі, 1, А, 101–102). Пераноснае значэнне ’гатунак яблык’ на ўсх.-слав. глебе, магчыма, у выніку ўсячэння: ананасны яблыкананас.

Ана́фема царк.; ст.-рус. анаѳема, анатема праз ст.-слав. з грэч. ἀνάθεμα (Фасмер, 1, 77; Рудніцкі, 1, 23). Пераход значэння ад ’пракляцця (царкоўнага)’ да ’пракляты чалавек’ (анахимъ, анахима, анахимикаНас. 6) вядомы ўжо Бярындзе, 176. Форма з ‑х‑ замест грэч. ‑θ‑ узнікла ў выніку фанетычнай субстытуцыі.

А́нгел ’анёл’ (КТС), слуц. бабр. ангал (Шн., Серб.), анголь (Машынскі, Uwagi). Як і рус., укр. а́нгел запазычана яшчэ ў ст.-рус. з ст.-слав. (Шанскі, 1, А, 105–106), дзе з ст.-грэч. ἄγγελος, адкуль і ст.-бел. аггелъ (Александрыя). Гл. анёл.

Анге́льскі ’англійскі’ (КТС), дыял. ангельскае шво ’двайное шво’ (Жд.). Параўн. Ангельшчына (Гарэц.). З польск. angielski ’англійскі’.

Анге́рка ’верхняе адзенне’, ’верхняе доўгае жаночае адзенне з даматканага сукна’ (Касп.), ’жаночая кароткая вопратка з саматканага сукна’ (Жд.), ’кароткая адзежына на ваце’ (Бяльк.), ’вопратка’ (Бесар.); ангерка, інгерка ’жаночае паліто з купленага сукна’ (з XIX ст.) (Малчанава, Мат. культ., 158). Рус. смал. анге́рка ’кароткае жаночае паліто ці доўгая кофта на ваце’ (СРНГ). З польск. węgierka ’верхняя шляхецкая вопратка’, дыял. (j)aŋgʼerka ’кафтан ці паліто на ваце’. Параўн. літ. angérka, ingèrka, ungérka, lingérka, algérka ’цёплая жаночая вопратка’ з польск. (Фрэнкель, 7); семантыка ўказвае на магчымасць (але не неабходнасць) сувязі бел. і літ. слоў.

Англі́йскі, аглійскі (АнгліяАглій‑а) (Фасмер, 1, 78).