Анана́с. Новае запазычанне з рус., дзе праз ням. ці франц., праз партуг. з тупі (Бразілія) anana (Крукоўскі, Уплыў 88; Фасмер, 1, 77; Шанскі, 1, А, 101–102). Пераноснае значэнне ’гатунак яблык’ на ўсх.-слав. глебе, магчыма, у выніку ўсячэння: ананасны яблык — ананас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)