Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Анё́, анё́ж, аня́ж, аняго́, аняго́ж, аняго́ні, аняго́жчы, ’няўжо, хіба’ (Касп., Бяльк.). Гэты рад прыслоўяў утвораны з узмацняльнай часціцы а‑, прыставачнага элемента не (ня) (гл. Шуба, Прыслоўе, 167), займеннікавага элемента ё, яго і часціцы ж (магчыма, паўторнага ні). Утварэнне некаторых з гэтых прыслоўяў патрабуе ўдакладненняў (напрыклад, ці не ўдзельнічае ў іх утварэнні прыметнік гожы?).

Анё́л замацавалася ў бел. літ. мове, пачынаючы з першых твораў новай беларускай літаратуры, пашырана і ў дыялектах. З польск. anioł, запазычанага з ст.-чэш. (Слаўскі, 1, 24), дзе праз лацінскую з грэчаскай (Эрну-Мейе, 32).