Ай ’ці’ (Нас., Бяльк., Гарэц.) да аль. Гл. алі.
Айце́ц царк. (БРС, Гарэц.), ’родны бацька’ (Сцяшк. МГ), ст.-бел. ойтець, ойцець ’бацька, духоўнік’ (1632) (Булыка, Запазыч.) < польск. ojciec. Гл. айчым, айчына.
Айчы́м (БРС, Мат. АС грод., Сцяшк. МГ). Гл. айцец.
Айчы́на (БРС, Гарэц.), айчызна (Яруш.). Магчыма, польскі ўплыў. Параўн. ст.-бел. отчизна, отчинный (Нас. гіст.). Гл. айцец.