Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ат, выгук ’усё роўна, няхай’. Рус., укр. ат, польск. at, ст.-рус. атъ, ст.-бел. атъ (Гіст. мовы, 1, 171). Згодна з думкай Бернекера, 1, 21, з спалучэння злучніка а і займенніка тъ; таксама ўтварылася, відаць, ато; параўн. ась — тым жа шляхам, але з займеннікам сь. Рудніцкі, 1, 38; Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 123. Іначай: са спалучэння a + ti (адкуль чэш. , ст.-польск. ), дзе ti > — часціца (Шахматаў, AfslPh, 7, 65; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 4), аднак пераход у тъ растлумачыць цяжка, таму гэта этымалогія здаецца менш верагоднай.

Атабары́цца ’пасяліцца’. Рус. отабориться ’стаць лагерам’, укр. отаборитися ’стаць лагерам, абозам, размясціцца’, польск. otaborzyć się ’акружыць лагер абозам’. Утворана з прэфіксам о‑ і дзеяслоўным суфіксам ад табар (< табор) ’лагер’ з першасным значэннем ’стаць лагерам’ (ст.-бел. отаборити, Гіст. лекс., 157).

Ата́ва ’маладая трава, якая вырасла на месцы скошанай у той жа год’. Рус., укр., балг. отава, серб.-харв. о̀тава, польск. otawa, чэш., славац., славен. otava, в.-луж. wotawa ’тс’. Праслав. *otava выводзяць звычайна ад дзеяслова *otyti ’растлусцець, вырасці’ (ад *tyti), адкуль (з аблаўтам) *otaviti ’заставіць расці’ і далей — *otava (як слава пры слыць, забава пры забыць). Параўн. ст.-чэш. otaviti sě ’акрыяць’, сучаснае чэш. zotaviti ’асвяжыць, даць сілу’. Іначай Махэк, 345: *ot‑aviti sę ’зноў з’явіцца’, што семантычна лепш супастаўляецца з чэш. otavče ’асенняе куранё’ і ўказанымі значэннямі, аднак сустракаецца з пэўнымі фанетычнымі цяжкасцямі і патрабуе ўдакладненняў у рэканструкцыі семантыкі прэфікса *оt‑ (па балтыйскаму ўзору). Махэк₂ (422) прызнаў гэту этымалогію памылковай. Голуб-Копечны лічаць асноўным ot‑ ’зноў’, а ‑ava суфіксальным. Параўнанне з літ. atólas атава’ і іншымі балтыйскімі формамі, зробленае Міклашычам і падтрыманае Траўтманам, 16, выклікала пярэчанні Эндзеліна (Мюленбах-Эндзелін, 1, 149), які тлумачыў балтыйскае слова іначай (параўн. Фрэнкель, 22). Вывядзенне слова з цюрк. от ’трава’ (Міклашыч, 228; Дзмітрыеў, Строй, 541; Курс суч., 161) выклікае пярэчанні. Супрун, Зб. Крымскаму, 128–129.

Атайбава́цца ’абжыцца’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, звязана з тайба ’тайна, сакрэт’ (Нас.), аднак семантычныя сувязі ў такім выпадку не празрыстыя. Параўн. укр. утамуватися, польск. otamować się ’спыніцца, супакоіцца’ ад тама плаціна’.

Ата́ка. Рус., укр. атака. У беларускай з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 72; Курс суч., 166) у канцы XIX — пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 246), дзе з нямецкай ці непасрэдна з французскай (Фасмер, 1, 95; Шанскі, 1, А, 169) з канца XVII ст. (Асманаліеў, ЭИРЯ, 6, 102–103). Польскае пасрэдніцтва для рускага слова (Біржакава, Очерки, 344) няпэўна: у польскай іншае граматычнае афармленне — atak.

Атакава́ць. З рус. атакова́ть (з 1705 г., Біржакава, Очерки, 344), дзе калька франц. attaquer, магчыма, праз польск. atakować. Фасмер, 1, 95; Шанскі, 1, А, 169.

Аталапане́ць ’адрантвець ад здзіўлення ці перапалоху’ (Бір. дыс.). Няясна. Параўн. прозвішчы Талапа, Талапіла (Бір., Бел. антр., 2, 407); укр. талапати ’плюхаць (у ваду), муціць ваду, пэцкаць’, талапнути = телепнути ’ўдарыць’. Тады аталапанець ’стаць аталапаным, г. зн. удараным, абпэцканым, плюхнутым (у ваду)’. Нельга выключыць і сувязі з целяпень (гл.) з семантычным ходам: ’стаць целяпнём’.

Атале́к ’пакой, адбой’ (Касп.). Па Трубачову (Слав. языкозн., 5, 176), аталек разам з ст.-слав. отълѣкъ і рус. дыял. отлепиться ’астацца’ ўзыходзіць да праслав. *ot(ъ)lěkъ, адкуль стары рускі тэрмін бортніцтва о́лек. Пра гэты корань гл. яшчэ Бернекер, 1, 710; Фасмер, 2, 477; З, 134, 171; Праабражэнскі, 1, 486–487, з літаратурай. Слова *otlěkъ роднаснае літ. ãtlaikas ’астатак’ (Траўтман, 155; Фрэнкель, 331) і словам іншых індаеўрапейскіх моў (і.-е. *leik​Покарны, 669).

А́там. Інтэрнацыянальнае слова. У беларускай мове з пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 252) праз рускую (Крукоўскі, Уплыў, 89), дзе з пач. XVIII ст. Канчатковая крыніца грэч. ἄτομος ’непадзельны’, адкуль у лацінскую і заходнееўрапейскія мовы; першы зафіксаваны рускі прыклад — у перакладзе з лацінскай. Наяўнасць рускай і ўкраінскай калек несекомое (Біржакава, Очерки, 157) указвае на магчымасць грэчаскай мовы як першакрыніцы запазычання для ўсходнеславянскіх моў.

Атама́н ’выбарны начальнік у казацкіх войсках або паселішчах у дарэвалюцыйнай Расіі’, ’важак, завадатар’ (БРС), атама́н (Нас.). Рус. атама́н, дыял. (в)ата́ма́н, укр. атама́н, ота́ма́н. Магчыма, што ўкраінская форма з а‑ замацавана пад рускім уплывам, а польская ataman з рускай ці беларускай, а не з украінскай. Руская і ўкраінская мовы ведаюць значэнне слова ’рыбацкі, ’пастухоў стараста’. Ст.-рус. ватаманъ, вотамманъ, отоманъ ’чалавек, які працуе на судне’ з 1294 г., пазней — атаман начальнік казачай дружыны’ (XVII ст.); польск. (да XVI ст.) wataman ’аканом’. Ст.-бел. з 2‑й палавіны XV ст. оутамонъ, втамон, отаманы, атаманъ у знач. ’рыбацкі завадатар’ (1577), ’аканом’ (1497), ’чыноўнік па збору падаткаў, падпарадкаваны татарскім баскакам’ (XVI ст.). Ст.-укр. ватаманъ (1422) ’стараста’, з XVI ст. атаманъ са значэннямі, блізкімі да старабеларускай. Этымалогія слова высветлена не да канца. Ранейшыя прапановы ўзводзіць яго, як і польск. > укр. гетьман, з ням. Hauptmann < heubtmann (Міклашыч, 5; Бернекер, 1, 378; Гараеў, 7) запярэчваюцца ў сувязі з фанетычнымі цяжкасцямі. Не прымаецца таксама этымалогія Гараева, 438, з тур. (?) ата ’бацька’ + туман ’10 000 (войска)’ у сувязі з нерэальнасцю такога спалучэння ў турэцкай. Найбольш верагоднай лічыцца этымалогія Т. Корзана, падтрыманая і абгрунтаваная Брукнерам, KZ, 48, 172, а потым больш дакладна Дзмітрыевым, Строй, 523: крым.-тат. отаман > одаман ’старшы пастух, пастухоў бацька’ (‑ман павелічальны суфікс), адкуль атаман, отаман (Брукнер, 8; Фасмер, 1, 95; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 36; Шанскі, 1, А, 169–170; Курс суч., 161). Гэта этымалогія, аднак, не тлумачыць ст.-рус. наўг. ватаманъ ’працуючы на суднах’ па гістарычных, геаграфічных, фанетычных прычынах, таму Фасмер выдзяляе ватаман у асобны артыкул, хаця і не тлумачыць яго; Саднік-Айцэтмюлер лічацца з магчымасцю старога цюркскага запазычання; Праабражэнскі (1, 9–10) спачувальна прыводзіць думку Сразнеўскага (1, 231) пра сувязь ватаманъ з ватага. Старое цюркскае запазычанне магчыма (параўн. чув. утаман побач з атаман, якое Ашмарын (2, 133) лічыў запазычаннем з рускай; параўн. Ягораў, 278). Нельга выключыць і ватаманъ ’працуючы на судне’ з германскага (параўн. с.-в.-ням. Waʒʒermann ’марак, лодачнік, шкіпер’, англ. waterman ’лодачнік, вясляр’ і г. д.). Ст.-польск., ст.-бел., ст.-укр. ватаман ’чыноўнік, аканом’ магло ўзнікнуць пад уплывам іншых слоў (параўн. ст.-польск. watman), напр. Amtmann. Гэта не выключае і кантамінацыі з одаман ’старшы пастух’ і з оттоман ’турак’. Сучасныя беларускія значэнні замацаваліся пад рускім уплывам. Пра цюркскае паходжанне слова гл. Дабрадомаў, РР, 1972, 5, 110–114.