Атра́д. Рус. отря́д ’тс’. Замацавалася ў час першай сусветнай вайны (Гіст. мовы, 2, 246), з рускай (у слоўніках з канца XVIII ст.), дзе ад дзеяслова отрядити, вядомага яшчэ ў старарускай, утворанага ад кораня *ręd‑ (КЭСРЯ, 319). Параўн. урад.
Атразьні́ ’гатунак ботаў’ (Касп., ЭШ). Няясна. Націск не дае магчымасці параўнаць з рус. дыял. отрадный ’парадны’; магчыма, ад кораня *rez‑ (адразаць), але няма ні фармальнага, ні семантычнага падмацавання гэтаму.
Атра́ма, тра́ма ’бэлька ў хаце, што падтрымлівае іншыя бэлькі’ (БРС, ЭШ, Касп.), атраміна (Касп.); трам, трамо́к, отра́ма (Шушк.); атран (КЭС). Пра рэалію — трам гл. Малчанава, Мат. культ., 95. З XVII ст. трамъ (Булыка, Запазыч.). Укр. трам ’бэлька, вага’, отрамувати ’абчасаць, зрабіць бэльку чатырохграннай’, трям, трямок ’бэлька; частка ткацкага станка’. Польск. (з XVI ст.) — tram, чэш. (і ст.-чэш.), славац. tram, в.-луж., н.-луж. trama (і н.-луж. tramʼ), славен. trȃm(e) ’тс’. Брукнер (574, 575), Махэк₂ (649) абгрунтавана лічаць запазычаннем з ням. Tram, ст.-в.-ням. trame ў заходнія славянскія мовы (і славенскую); беларускае і ўкраінскае з заходнеславянскіх, для беларускай верагодная крыніца — польская. А‑ мае пратэтычны характар. Цяжка згадзіцца з меркаваннем Цыхуна (Лекс. балтызмы, 50) пра запазычанне з літ. atramà ’падпора, устой’, паколькі семантыка літоўскага слова супадае з беларускай, а незафіксаваная ў літоўскай форма без a‑ пашырана ў беларускай мове больш, чым з а‑; націск у літоўскай таксама адрозніваецца ад беларускага, які супадае з польскім. Агульнасць польскай, беларускай і літоўскай форм можа азначаць (насуперак Цыхуну) і пашырэнне польскай формы, прадстаўленай хаця і без пратэзы ва ўсіх заходнеславянскіх мовах.
Атра́мант ’чарніла’ (БРС: устар., Нас., Шпіл., Касп., Шн. і інш.). Укр. атра́ме́нт, польск., славац. atrament ’тс’. Фіксуецца з 1710 (Булыка, Запазыч.); з лац. atramentum (Вясноў, Праблемы філал., 30); паводле Булыкі — праз польскую. У новы час на ўжыванне беларускага слова ўплывала польская мова: у савецкі час гэты дублет паступова знікае (Шакун, Гісторыя, 285).
*Атра́ха, атряха ’неахайны чалавек’ (Бяльк., Юрч.), атряшына ’тс’ (Юрч.). Рус. дыял. отряха, адтряха ’тс’, отряха ’той, хто атрахаецца’, укр. абл. отряха ’пястун’, отрях ’неахайны чалавек’. Параўн. рус. неряха ’тс’. Утворана з суфіксам ‑ха ад дзеяслова з коранем *ręd‑ (*otręditi sę?) ці бязафіксным спосабам ад дзеяслова *otręsti, *otręxati sę; у апошнім выпадку не звязана з рус. неряха.
Атрача́ ’дзіця’ (Нас.). Рус. отроча́, балг. отро́че, славен. otročè, ст.-слав. отрочѧ, ст.-рус. отроча ’тс’. Утворана ад назоўніка отрокъ (гл. отрак) з суфіксам, які ўжываўся для ўтварэння назваў малых істот ‑ę. Магчыма, што беларускае слова працягвае старарускую форму, запазычаную з стараславянскай.
Атро́дзя ’нашчадак, нашчадкі’ (Нас.). Рус. отродье, ст.-рус. отродие, отродъ, укр. відродок, славен. odrȏdek ’тс’. Утворана ад кораня ‑rod‑ конфіксам *ot‑ — ‑ьje ці ад дзеяслова отродити суфіксам ‑ие.
Атру́б ’участак зямлі’ (Ант.). Гл. водруб.
Атру́бам ’адным чынам’ (Жд.). Прыслоўе ўтворана ад аддзеяслоўнага назоўніка атруб (атрубіць ’адсячы’ — Нас., 379), суадносіцца з творным склонам гэтага назоўніка.
Атруда (у выразе «атруда ўзяла») ’цяжкая хвароба’ (Панюціч, дыс.). Да кораня труд (гл. трудзіць); утворана, відаць, як бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *отрудити (параўн. ст.-рус. отрудоватити ’захварэць’).