Атрача́ ’дзіця’ (Нас.). Рус. отроча́, балг. отро́че, славен. otročè, ст.-слав. отрочѧ, ст.-рус. отроча ’тс’. Утворана ад назоўніка отрокъ (гл. отрак) з суфіксам, які ўжываўся для ўтварэння назваў малых істот ‑ę. Магчыма, што беларускае слова працягвае старарускую форму, запазычаную з стараславянскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)