Атра́мант ’чарніла’ (БРС: устар., Нас., Шпіл., Касп., Шн. і інш.). Укр. атра́ме́нт, польск., славац. atrament ’тс’. Фіксуецца з 1710 (Булыка, Запазыч.); з лац. atramentum (Вясноў, Праблемы філал., 30); паводле Булыкі — праз польскую. У новы час на ўжыванне беларускага слова ўплывала польская мова: у савецкі час гэты дублет паступова знікае (Шакун, Гісторыя, 285).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)