Аталапане́ць ’адрантвець ад здзіўлення ці перапалоху’ (Бір. дыс.). Няясна. Параўн. прозвішчы Талапа, Талапіла (Бір., Бел. антр., 2, 407); укр. талапати ’плюхаць (у ваду), муціць ваду, пэцкаць’, талапнути = телепнути ’ўдарыць’. Тады аталапанець ’стаць аталапаным, г. зн. удараным, абпэцканым, плюхнутым (у ваду)’. Нельга выключыць і сувязі з целяпень (гл.) з семантычным ходам: ’стаць целяпнём’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)