А́там. Інтэрнацыянальнае слова. У беларускай мове з пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 252) праз рускую (Крукоўскі, Уплыў, 89), дзе з пач. XVIII ст. Канчатковая крыніца грэч. ἄτομος ’непадзельны’, адкуль у лацінскую і заходнееўрапейскія мовы; першы зафіксаваны рускі прыклад — у перакладзе з лацінскай. Наяўнасць рускай і ўкраінскай калек несекомое (Біржакава, Очерки, 157) указвае на магчымасць грэчаскай мовы як першакрыніцы запазычання для ўсходнеславянскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)