Атале́к ’пакой, адбой’ (Касп.). Па Трубачову (Слав. языкозн., 5, 176), аталек разам з ст.-слав. отълѣкъ і рус. дыял. отлепиться ’астацца’ ўзыходзіць да праслав. *ot(ъ)lěkъ, адкуль стары рускі тэрмін бортніцтва о́лек. Пра гэты корань гл. яшчэ Бернекер, 1, 710; Фасмер, 2, 477; З, 134, 171; Праабражэнскі, 1, 486–487, з літаратурай. Слова *otlěkъ роднаснае літ. ãtlaikas ’астатак’ (Траўтман, 155; Фрэнкель, 331) і словам іншых індаеўрапейскіх моў (і.-е. *leiku̯ — Покарны, 669).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)