Ня 1, ня‑ня ’выгукі, якімі падзываюць сабаку’ (ТС), ня‑ня‑ня ’падзыўныя для кароў’ (ДАБМ, камент. 895), укр. ня, ня‑ня ’падкліканне сабакі’. Відаць, «спешчаны» варыянт да на, на‑на ’тс’ (гл.), параўн., аднак, балг. дыял. нё‑не ’падзыўныя для каровы ці вала’.
Ня 2 ’не; хіба’ (Касп.), ’не; няўжо’: ня ты ня ведыіш (Бяльк.). З не (не-) у выніку якання і адсячэння другой часткі ў няво́, няго́ ’тс’, параўн. смал. ня ’тс’: ня у вас нет? (СРНГ), маг. ня не, якое Карскі (2–3, 83) тлумачыць па-руску ’ужели нет?’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)