Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Асла́ асялок (БРС, Сцяшк.), асёлак (Сцяшк., Бір. дыс., Выг. дыс., Смул.), усёлак ’мянташка’ (Выг. дыс.). Рус. осла, осёлок, укр. осла, оселок, польск. osła, osełka, палаб. våslă, н.-луж. woslica, славац. osla, славен. ósla, ст.-слав., ст.-рус. осла ’тс’, в.-луж. wósła ’граўвакка (мінерал тыпу пясчаніку)’. У рускай, славацкай яшчэ ’закаліна ў хлебе’, у славенкай ’зацвярдзенне залоз’, у польскай дыял. ’брусок рознага рэчыва’, напр. масла. Параўн. чэш. дыял. мянушка Osla. Паводле Фасмера, 3, 157, сюды ж балг. осил ’восць’, што наўрад ці правамерна без прамежкавых фактаў; Трубачоў (Зб. Курыловічу, 332) лічыць літ. aslà ’земл. падлога, мянташка’ запазычаным з польскай ці іншых славянскіх моў. Не выклікае сумненняў, што прасл. *osla ўтворана ад і.-е. кораня *ăkʼ‑; звычайна пры гэтым звяртаюць увагу на яго значэнне востры’ і супастаўляюць з арм. asełn ’ігла’, грэч. ἀκόνη ’асялок’ (Мейе, Études, 419) ці англ. ail ’асялок’. Аднак наяўнасць верхнялужыцкага значэння дае магчымасць лічыць, што першаснае значэнне тут не ’вастрэнне’, а ’камень’, што звязвае слова з ст.-інд. ásman камень, неба’ і пад. Нельга выключыць, што ў словах асёлак, аселіца ’лугавіна на прысядзібным участку’, аселіна ’неаранае поле, пакінутае для пашы’ адлюстраваліся нейкія старыя сувязі з *os(ь)la ’камень > глеба’ (Міклашыч, — па Безлаю, Vodna im., 2, 65). Зыходнае значэнне ’камень’ дае больш магчымасцей для тлумачэння значэнняў ’закаліна ў хлебе’, ’зацвярдзенне’ і іншых значэнняў слова асла і вытворных побач з ’мянташка’. Нельга быць пэўным у правамернасці сувязі значэнняў ’востры’ і ’камень’ у індаеўрапейскіх мовах, магчыма, тут аманімія кораняў; у карысць адзінства кораня сведчыць хец. aku ’востры камень’ (Іванаў, Общеинд., 45), але санскрыцкае значэнне ’камень’ і неба’ сведчыць хутчэй пра іншыя семантычныя адносіны. Параўн. асялок, асёлка, асілак, востры.

А́слі ’ці, хіба’ (Нас., Гарэц.), рус. смал., пск. асли ’тс’, макед. асли ’сапраўды’, балг. аслъ ’тс’, серб.-харв. асли ’тс’: Паўднёваславянскія словы лічаць запазычанымі з турэцкай, дзе з арабскай (БЕР, 1, 18; Скок, 1, 66), што не выклікае сумненняў адносна прыметнікавага ўжывання. Беларускае і рускае словы з а‑сь‑ли, дзе а — часціца, тая ж, што ў але, або; сь — указальны займеннік; ли — пытальная часціца. Параўн. асечка (< ась), рус. ась, чэш. asi, польск. atoli (параўн. ат з атъ).

Асло́н ’прадаўгаватая пераносная лаўка’ (Нікольскі, Происхожд., 237). Утворана ва ўсходнеславянскіх мовах (рус. дыял. ослон, укр. ослін) паводле прыметы ’тое, да чаго можна прыхіліцца’ (блізкія формы зафіксаваны ў серб.-харв. і мак. ослон падтрымка, тое, на што можна абаперціся’). Супрун, Бел.-укр., ізал., 68–71. Гл. услон.

Асло́на ’ахова’ (Яруш.). Улічваючы рэдкасць ужывання слова, хутчэй з польск. osłona ’тс’, чым непасрэдна ад асланяць (Нас.: ослоняць), асланіць. Гл. засланяць.

Аслянец: «Аслянцы старцы, Чаго вы спазьнились» (Рам.). Магчыма, ад назвы в. Аслянка на Мсціслаўшчыне ці памылка замест асляпцы.

Асляпе́нь ’сляпень’ (Янк. Мат., Жд.). А‑ мае пратэтычны характар. Гл. сляпень.