Асе́чка1 ’выстрал, які не адбыўся’. Рус. осе́чка, укр. осі́чка. Аддзеяслоўны назоўнік ад дзеяслова асячыся, асекчыся: у сувязі з выкарыстаннем крэменю ў затворы зброі, калі высечаны агонь не трапляў на месца. Не выключана, што беларускае слова (як і ўкраінскае) запазычана з рускай мовы.

А́сечка2 ’ласкавы адказ на кліч’ (Нас.). Рус. (дан.) асечка ласкавае перапытанне’ (параўн. ась, асе, асё, аси, асенька, асетка, асечка, аська). Утворана з памяншальным суфіксам ‑(е)чк‑ ад ась, асе, якое, паводле Даля 1, 27; Фасмера 1, 95, з а‑се (гл. ась).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)