Асе́ліна ’сядзіба, двор, хата’ (Бяльк.). Назоўнік з суфіксам ‑іна, які ўжываецца для ўтварэння назваў месц ад назоўнікавых ці прыметнікавых асноў: яміна, цаліна або слоў са значэннем выніку дзеяння: выбоіна. У першым выпадку трэба дапусціць незафіксаванае прамежкавае *аселя (укр. оселя), ад якога аселіна; у другім — магчыма назоўнік разглядаць як аддзеяслоўны, ад дзеяслова асяліць, асяліцца. Гл. сяло.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)