Аса́дка ’ручка для пяра’ (Гарэц., Др.-Падб., КТС). Утворана як памяншальнае з суфіксам ‑к‑ ад асада 1 ’частка прылады, якая насаджваецца на іншую частку’ — у дадзеным выпадку асадка «асаджвалася» на пяро. Параўн. польск. obsadka ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)