За́сень ’месца, закрытае ад сонца’, ’сенцы’. Рус.уладз., цвяр., пск., прыбалт.за́се́нь, серб.-харв.за́сен ’тс’. Ст.-рус.засѣнь ’цяністае месца’ (XVI ст.). Усх.-слав. (а з улікам серб.-харв., магчыма, прасл.) назоўнік з прэфіксальным за і каранёвым сѣнь (гл. сенцы). Значэнне ў далейшым разгалінавалася.