Нага́та ’старажытная грашовая адзінка’ (Рабцэвіч), параўн. ст.-бел. у Летапісе Аўрамкі XV ст.: по двѣ нагатѣ (Карскі 2-3, 106), ст.-рус. ногата. Выводзяць з кыпч. тур. nakt ’наяўныя грошы’, крым.-тат. naxt ад араб. naḳd ’дробныя грошы’; аднак не выключана і мясцовае ўтварэнне ад мяркуемага *нагата ’сабаліная шкурка з чатырма нагамі’ вытворнага ад нага́, параўн. бел. нога́ты ’з доўгімі нагамі’ (ТС), што характэрна для ўсх.-слав. назваў грошай; гл. Кіпарскі, ВЯ, 1956, № 5, 135; Фасмер, 3, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)