Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Абгаблява́ць да габляваць (гл.).

Абгайда́машыць ’абабраць каго-небудзь, абтрэсці’ (Яўс.) да гайдамак. Параўн. адгайдамашыць.

Абгалага́ніць ’абстрыгчы дагала’ (Юрч.), абкалганіць ’абстрыгчы’ (Яўс.) ад польск. gałgan ’абрэзак’. Выбухное г у беларускім слове сведчыць аб яго польскім паходжанні, гл. Слаўскі, 1, 163.

Абгало́ціць ’давесці да галечы’ (КТС) да галота (гл.).

Абгамта́цца (БРС, КТС) да гамтаць (гл.).

Абганашы́ць ’ашчыпаць дачыста’ (Шат.) да ганашыць (гл.).

Абганя́цца ’адмахвацца ад насякомых’, параўн. агон ’хвост’ да гнаць (гл.).

Абганя́ць ’акучваць бульбу сошкай’ да ганяць, гон.

Абгарня́ць ’загарнуць’ (Яруш.), обгорнять ’акружаць, абдымаць, апранаць’ (Булг.), абгорнути ’акружыць’ (Нас. гіст.). Гл. гарнуць.

Абгасці́цца ’адпачыць пасля дарогі’ (Нас., Бяльк.) да госць (гл.).