Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Абраві́та ’абавязкова, няўхільна’ (Бяльк.), ’прама’ (Раст.). Трубачоў лічыць няясным (Слав. языкозн., V, 176). Да абравітар. Параўн. бел. беластоц. obrewiter не вагаючыся, без цырымоніі’ < лац. breviter ’коратка’ (Зданцэвіч, Тэксты, 38). Гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2, 74.

Абра́за (Нас., Бяльк., Яруш., КЭС), укр. образа, польск. obraza < ob‑raza да raziti. Параўн. уразіць, уражліва і г. д. Магчыма, арэальная інавацыя. Не выключана таксама беларускае і ўкраінскае запазычанне з польскай мовы, дзе захавалася першаснае канкрэтнае значэнне (obrażać ’абражаць’ і ’пашкоджваць’). Параўн., аднак, ст.-бел. образити ’паражаць, удараць’ і ’абражаць’ (Нас. Гіст.).

Абрака́цца ’абяцаць выканаць якую-небудзь справу ў імя бога, даваць абет’ (Шат., Сцяшк., Касп., Арх. ГУ, КЭС), абрачыся ’ахвяравацца’ (КЭС) да ob‑rekati sę. Не зусім зразумела словаўтваральная мадэль і, у прыватнасці, зваротны характар дзеяслова, якія супярэчаць семантыцы. Арэал пашырэння слова сведчыць, магчыма, аб тым, што гэта калька. Верагодным словам-крыніцай з’яўляецца літ. apžadė́s ’урачыста абяцаць’ пры žadė́ti ’гаварыць адзін аднаму’ (= rekati sę).

Абрамі́зіць ’ашукаць, абмануць’ (КЭС). Гл. раміз.

Абрамяня́ць ’пачакаць’ (Шат.) да *аб‑верамяняць (гл. Мартынаў, БЛ, 1972, 2). Калі гэты дзеяслоў утвораны ад назоўніка вераме (Нас.), не характэрнага зараз для беларускага арэала, прэфіксацыю можна вытлумачыць на аснове такіх выразаў, як аб ноч, аб дзень. Тады павінна быць аб вераме (< ob vьrmę). Сляды гэтага праславянскага выразу знаходзім у ст.-польск. brzemie, серб.-харв. брјѐме ’час’ < ob vьrmę. Гл. Ільінскі, PF, 11, 193.

Абрахава́ць ’падлічыць’ (Нас.) < польск. obrachować ’тс’ (Кюнэ, Poln., 81).

Абро́вак ’бок дарогі’ (Сцяшк. МГ) да брыво (прасл. brъvь). Назва brъvь у шэрагу моў пераносіцца на паняцце ’край (дарогі)’, пачатковае а‑, відаць, старажытнага паходжання: параўн. славац. obrv, серб.-харв. о̏брва ’мяжа’, славен. obrv. Суфіксацыя, магчыма, гаворыць пра заходнеславянскі (польскі) уплыў.

Абро́жак, аброжка ’ашыйнік’ (БРС, Нас.), польск. obroża, obróż. Апошняе да *ob‑vorz‑ja (прасл. verzti ’вязаць’). Аб польскім паходжанні бел. аброжак, аброжка сведчыць агаласоўка, гл. Машынскі, ZNUK, 12, 5, 18.

Абро́к1 ’ахвяраванне рэлігійнага парадку’ (Бяльк.), ’абяцанне, якое давалі богу, каб перасталі дзеці паміраць’ (КСТ) > ст.-рус. оброкъ, чэш. obrok ’аброк’, балг. обрак ’абяцанне’, серб.-харв. о̏брок ’тэрмін’, славен. obrok ’тс’ < ob‑rokъ < rekǫ ’гавару, абяцаю’, Фасмер, 3, 108. Гл. аброк2.

Абро́к2 ’корм, які бярэцца ў дарогу для каня’ (літ. abrãkas ’тс’ з беларускіх гаворак), чэш. obrok, польск. obrok ’корм’, серб.-харв. о̀брок ’паёк, рацыён’, славен. obrok ’корм’ да аброку

Абро́ць ’аброць, вуздэчка (з мачала або вяроўкі)’, абротачка, абротка, абротаць. Рус. оброть, укр. оброть, ст.-рус. оброть, обръть, обрътити ’надзяваць наморднік’, польск. obretka ’аброць, кантар’. Да ob‑rъtь Міклашыч, 285; Развадоўскі, Wybór, 1, 301, гл. рот. Корнеў (ВФ ЛГУ, 2, 23–24) робіць спробу звязаць аброць з бел. брытаць ’надзець вуздэчку’, брытаніць ’біць вуздэчкай’, рус. пск. брутать ’закілзваць’.