Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Абчыка́ніць ’абстрыгчы роўна, нізка’ (Юрч. Сін.), кантамінацыя аббалваніць і чыканіць.

Абчыкры́жыць ’абрэзаць, абстрыгчы (коратка)’ (Гарэц., Юрч., Др.-Падб.). Гл. чыкрыжыць.

Абчылга́ніць ’абстрыгчы’ (Яшкін, вусн. паведамл., слаўг.). Кантамінацыя абгалганіць і чыкаць.

Абчычы́каць ’абстрыгчы хутка’ (Малько, вусн. паведамл., мядз.). Рэдуплікацыя да чыкаць.