Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Абы́ < а + бы. Гл. бы (< быць), укр. аби, ст.-рус. абы, рус. абы, польск. aby, кашуб. aboe, н.-луж. abo, aby, в.-луж. abo, славен. aboj (параўн. каб(ы), дабы, польск. żeby і г. д.), параўн. Махэк₂, 15; Шанскі, 1, А, 23; Саднік-Айцэтмюлер, 2.

Абыва́цель (БРС) < рус. обыватель. Нядаўняе і эфемернае запазычанне (Мартынаў, SlW, 69). Польскі ўплыў выключаны па семантычных прычынах. Польск. obywatel ’грамадзянін’ дало ст.-бел. обыватель (XVI ст.) — Крыўчык, Межресп. конф., 14.

Абыго́нь (араць у абыгонь) ’калі ворыва пачынаецца з сярэдзіны загона; калі ворыва робіцца ў сярэдзіне загона’ (Выг. дыс.) < аб гонь ’на ўсю даўжыню гоняў’ да гонь, гоні (гл.). Параўн. абугоня.

Абыдзе́ннік ’сувой палатна з нітак ільну, якія былі спрадзеныя за дзень’ (у адпаведнасці з ахвяраваннем цэлых вёсак у час засухі) да аб дзень.

Абы́дзень ’штодня; за дзень, на працягу дня’ (Бяльк., Гарэц., Грыг.) да аб дзень, параўн. абынач ’што ночы, на працягу ночы’ (Бяльк.). Адсюль абыдзенны (Касп., Нас.). Магчыма, што значэнні гэтага слова ’штодня’ і ’на працягу дня’ адлюстроўваюць два амонімы: абыдзень ’на працягу дня’ (гл. абыдзеннік) < аб дзень і абыдзень ’штодня’ з аб‑ін‑дзень. Параўн. укр. обидень ’за адзін дзень’, ст.-рус. обыденый ’аднадзённы’. Ільінскі, РФВ, 66, 280; Праабражэнскі, 1, 633; Фасмер, 3, 111. Інакш Карскі 2-3, 78, згодна з якім у абыдзень бы дзеяслоўнага паходжання (3‑я асоба аорыста), як у абыгдзе.

Абыйма́ць ’абдымаць’ (Гарэц.), абыйманак ’абдымак’ (Др.-Падб.) < *абімаць, прасл. ob‑jьмǫ ob‑jęti, параўн. літ. im̃ti ’браць’, лац. emere ’тс’. Гл. мець.

Абыймо́ ’аб’ём’ (Дуж-Душ.). Гл. обойма.

Абыйсці́ся: обыйсʼцʼиса ’закруціцца, заблытацца (у лесе, напр.)’ (КСТ) да ісці (гл.).

Абык ’звычай, звычка’ (Нас.), абыкаць (Нас.) < аб‑вык, гл. таксама абыкласць ’звычай’ (Нас., Гарэц.), абыкла ’звычайна’ (КТС), абыклы ’звычайны’ (Нас., Касп., КТС, Яруш.), гл. таксама абычай (Шат., Нас., Сержп.). Вельмі архаічная форма. Параўн. серб.-харв. о̀бика ’тс’.

Абы́р ’вокліч пры адгоне авечак’ (КСТ), суадносіцца з назвай барана. Параўн. укр. бирь, рус. барь. Германовіч, ИКПИ, 19, 308; Трубачоў, Происх., 76.