Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Аб’е́кт (БРС). Запазычанне XX ст. праз рускую мову, дзе з лац. objectum, гл. Крукоўскі, Уплыў, 77.

Аб’ём (БРС) < рус. объём. Запазычанне XX ст.

Аб’я́ва (БРС), аб’явіць — калька з рускай объявить, объявление. Параўн. объяўленьне (Яруш.).

Аб’яго́рыць ’ашукаць’ (Бяльк., Юрч. Сін.) < рус. объегорить або самастойна ад Ягор. Звязана з Юрʼеў або Ягораў дзень. Праабражэнскі, 1, 633; Унбегаун, BSL, 52, 172. Праабражэнскі думае пра кантамінацыю з обыграть, спасылаючыся на бел. аб’яхерыць ’ашукаць’ (Нас.) (гл.).

Аб’яё́даць, абаёдаць ’есці з прагнасцю’ (Бяльк.) < *oboědati. Параўн. рэканструкцыю семантыкі прасл. obědъ (гл. абед) як найбольш поўнага прыёму ежы.

Аб’яхе́рыць, абʼяхерваць ’ашукаць’ (Нас.), абʼяхервацца ’ашуквацца’ кантамінацыйнае ўтварэнне да аб’ягорыць (гл.).

Аб’яшэ́ць ’стаць нахабным’ (Арх. ГУ), відаць, з o‑běs‑ěti. Гл. бес, бешаны.