Суха́рык ’малы дзяцел’ (ПСл), сюды ж сухо́вік ’тс’ (там жа). Параўн. укр. сухлячо́к ’тс’. Вытворныя ад сухі (гл.), што звязана з малымі памерамі, гл. ЕСУМ, 5, 488.
Суха́рына ’асяродак, стрыжань (у дрэве)’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. дыял. суха́рина ’сухое дрэва’, польск. suchorzyna ’таполя, ясакар, Populus nigra L.’. Да сухі (гл.), г. зн. больш сухая частка ў параўнанні з абалонню, гл. сухар.
Сухарэ́бры ’хударлявы, хілы’ (Касп., Янк. 3., Ян., Сцяшк. Сл., Мат. Маг.), сухорэ́бры ’тс’ (ТС), сухарэ́брык ’вельмі худы чалавек’ (Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’той, хто худы, у каго тырчаць рэбры’ (Янк. 2). Да сухі і рабро, гл.
Сухарэ́брыца ’гусцера, Віісса bjoerkna L.’ (басейн Нёмана, Жук., Жукаў). Параўн. укр. дыял. сухоре́бриця ’чахонь; быстранка’, рус. дыял. сухоре́брица ’быстранка’. Відаць, ад сухары́ба (гл.), збліжанае з сухарэ́брыца ’худая жывёла, у якой тырчаць рэбры’ (Янк. 2), гл. сухарэ́бры. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 488 (выводзіцца непасрэдна з сухоре́брий).
Сухасто́й ’высахлае на корані дрэва’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Пятк. 1), ’сухі лес, сушняк, засохлыя дрэвы’ (Касп., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі, Янк. 2, Сцяшк.), сухосто́й ’тс’ (ТС), сухасто́іна ’засохлае асобнае дрэва’ (Сл. ПЗБ, Янк. 2). Да сухі і стаяць, гл.
Сухасту́пы ’боты’ (Бяльк.). Магчыма, іранічнае ўтварэнне ад сухі (гл.), параўн. макраступы, гл.
Сухата́ ’сухасць’, ’вычарпанне, туга’ (Нас.), ’засуха, засуш’ (Барад.), ’хвароба’, ’турбота, клопат’ (Ян.), ’туга’ (Растарг.). Паводле Аткупшчыкова (Этимология–1984, 193), дакладная паралель літ. sausatà ’сухасць’. Дэрыват ад сухі (гл.) з суф. ‑ат‑а, параўн. з іншым варыянтам суфікса ў сухота, гл. (Сцяцко, Афікс. наз., 120).
Сухашча́вы ’сухарлявы, хударлявы’ (Некр. і Байк., Ласт., Бяльк.). Параўн. укр. дыял. сухоща́вий ’тс’, рус. сухоща́вый ’тс’. Ад сухасць, рус. дыял. сухощь (Фасмер, 3, 814); меркаванні пра магчымае паходжанне ад *съчав‑, параўн. чэш. šťáva ’сок’, гл. Трубачоў, дополн. у Фасмер, 4, 283.
Сухашчэ́лепы ’вельмі худы’ (ТС). Да сухі і шчэ́лепы, гл.
Сухе́дні мн. л., ’сухамятка; пост’ (Нас.). З польск. suchedni ’трохдзённы квартальны пост’, suche dni ’тс’, ’квартал’, адносна якіх гл. Брукнер, 524. У сваю чаргу, польскі выраз лічыцца запазычаннем са ст.-чэш. suché dni, suchédni ’тс’ у часы хрысціянізацыі Польшчы (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 348), сюды ж в.-луж. suche dny ’тс’.