Сухата́ ’сухасць’, ’вычарпанне, туга’ (Нас.), ’засуха, засуш’ (Барад.), ’хвароба’, ’турбота, клопат’ (Ян.), ’туга’ (Растарг.). Паводле Аткупшчыкова (Этимология–1984, 193), дакладная паралель літ. sausatà ’сухасць’. Дэрыват ад сухі (гл.) з суф. ‑ат‑а, параўн. з іншым варыянтам суфікса ў сухота, гл. (Сцяцко, Афікс. наз., 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)